НА ВЯЛІКІ ПОСТ

 

27. А пад крыжам Маці стала

 

А пад крыжам Маці стала.

Крыж у смутку абдымала.

На якім канаў Бог-Сын,

На якім канаў Бог-Сын.

Дзідай бок Яго праткнуты.

На высокі крыж пакуты

Ён пайшоў за ўсіх адзін,

Ён пайшоў за ўсіх адзін.

Як суцешыць Маці мукі?

На Яе святыя рукі

Сына кроў сцякае з ран,

Сына кроў сцякае з ран.

Маці, з-пад крыжа святога,

Распалі любоў да Бога,

Бога Сына, Ён - наш Пан,

Бога Сына, Ён - наш Пан.

 

28. О Кроў святая

 

О Кроў святая, о Кроў адкуплення,

Напой жыццёвы з неба нам пасланы.

Ласкі крыніца! О цана збаўлення!

Ты правінаў лечыш раны.

О Кроў святая, у келіху укрыта,

Каб нашы душы ты сабой паіла.

Грэшным крыніца міласці адкрыта,

Каб усе правіны змыла.

О Кроў святая, о Кроў адкуплення,

3 Божага Сэрца ты выток свой мела.

Вечна хай будзе хвала й пакланенне

На зямлі табе і ў небе.

 

29. О садзе Аліўны

 

О садзе Аліўны, як твой від мне дзіўны!

Вобраз сумны бачу — Езус, Бог мой, плача.

Пот крывавы пралівае, боль і страх Яго сціскае.

Ах, Езус стаў млеці — быў Ён блізкі смерці.

Келіх мукі горкай Ён прыняў пакорна,

Каб Айца праславіць і народ свой збавіць.

Там Анёл з Ім размаўляе, прад пакутай узмацняе.

Ах, Езу, мой Пане, стомлены змаганнем!

Вучні засынаюць, Збаўцу пакідаюць.

Здраднік надыходзіць, жаўнераў прыводзіць.

Пацалункам свайго Пана выдае на катаванне.

Ах Езу, мой Пане, скуты кайданамі!

Не судом Пілата Збаўца быў распяты,

Смерць прыняў у муках, зведаў ганьбу й смутак.

Мае ўчынкі то зрабілі, да крыжа Яго прыбілі.

Пан цярпеў нявінна за мае правіны!

 

30. Пане, Ты бачыш

 

Пане, Ты бачыш - крыж Твой не мінаю;

Пане, Ты бачыш - да крыжа імкнуся.

3 болем і скрухай на крыж пазіраю,

Да трона Бога на зямлі імкнуся.

На крыж кладу я ўсе мае жаданні,

Тут прыбіваю грэшных думак мроі,

Сэнс свой шукаю я ў Раскрыжаванні,

Дзе з-пад кароны кроў цячэ па скроні.

Стаўшы пад крыжам, стомлены сабою,

Прагну я ў сэрцы несці крыж заўсёды,

Каб не глуміўся вораг нада мною,

Каб крочыць шляхам праўды і свабоды.

Не заслужыў я ласкі суцяшэння,

Бо вельмі доўга ад Цябе хаваўся.

Ты, Пане, клікаў да майго сумлення,

А я ў цемры моўчкі заставаўся.

Ты мне насустрач першы выйшаў, Пане,

Каб запрасіць зноў на свой шлях крыжовы.

Так і не выйшаў я на прывітанне Збаўцы,

што міласць даць мне быў гатовы.

Сёння з надзеяй пад крыжом шукаю

Тое, што страціў, Пана не спаткаўшы,

Грэх мой з пакорай прад Табой трымаю,

Не адыходжу, міласці спазнаўшы.

Дай мне заўсёды быць з Табою, Збаўца,

Каб крыж мой стаўся мужнасцю і сілай.

Каб у жыцці больш з крыжам не расстаўся,

Каб ён узнёсся над маёй магілай.

 

31. Пастыр нас пакінуў

Рэфрэн:

Пастыр нас пакінуў, ласк усіх крыніца,

Добры Адкупіцель адышоў з зямліцы.

Пастыр адышоў, што нас палюбіў.

Ён Кроў за нас праліў, з грэху нас абмыў.

У час канання Збаўцы сонца пацямнела,

Скалы затрасліся, уся зямля знямела.

Пастыр адышоў...

Пастыр наш і Збаўца вырваў джала смерці,

Каб не даць навекі грэшніку памерці.

Пастыр адышоў...

Знішчыў моц шатана сваёй Боскай сілай,

Нас ад пекла збавіў наш Заступнік мілы.

Пастыр адышоў...

 

32. Плачце, Анёлы

 

Плачце, Анёлы, вы святыя духі,

Радасць хай знікне, бо настаў час скрухі.

Плачце, паклаўся на святое ложа

Княжа сусвету, Валадар наш Божа.

Плач, ясна сонца, месячнае кола.

Не ззяйце зоркі, сёння так вясёла.

Плачце, праменне, не мігайце ясна -

Хто свеціць вечна, Тое Сонца гасне.

Плачце, аблокі, дажджавыя хмары.

Слёзы, як росы, сейце на абшары.

Хто вас развешаў тут на небасхіле,

Той спачывае на зямлі ў магіле.

Плачце, пагоркі, горы і даліны.

Плачце, жывёлы, птушкі і расліны.

Сорам змывайце горкімі слязамі,

Грэх ваш замучыў Князя над князямі.

Плач ты, зямліца. Ён цябе пакінуў,

Хто чалавеку даў цябе як сыну.

Той, хто калісьці з праху, з пылу ўзняўся,

Сёння забойцам Бога Збаўцы стаўся.

Плач, чалавеча, бо астыла цела,

Сэрца не б'ецца, што любіць хацела.

Хоць знішчыць міласць грэх твой намагаўся,

Бог назаўсёды пры табе застаўся.

 

33. Святы крыжу

 

Святы крыжу, наймілейшы,

3 усіх дрэваў найслаўнейшы,

У гэтым дрэве моц і сіла,

Яно Езуса насіла;

3 яго плыве асалода

Для гаротнага народа.

Дрэва цвёрдае, змякчыся,

Да зямлі аж прыхіліся!

Спусці цела майго Пана

Яно вельмі скатавана.

Дазволь Яму адпачыці,

На зямлю скарэй сступіці.

Выбраў Бог цябе адвеку

На збаўленне чалавеку:

3 Цябе ласка людзям дана,

Душа наша ўзмацавана,

Крывёй Божай уся абмыта,

Што праз Езуса праліта.

Як у зімнай ляжаў стайні,

Для яго не была тайна:

Каб свет грэшны адкупіці,

Трэба кроў сваю праліці,

Там звяры паклон давалі,

А тут людзі катавалі.

Нечувана міласць гэта,

Каб ісці на крыж для света!

Хто ж так будзе міласцівы,

Такі добры, літасцівы?

Сам Пан Езус гэта справіў —

 Нас ад пекла крыжам збавіў.

Чаму тваё сэрца горда,

Як бы камень, глуха-цвёрда?

Ты над Езусам не плачаш,

Хоць Яго на крыжы бачыш;

На ахвяру Богам даны,

3а цябе ўкрыжаваны.

 

34. О, Езу, Езу

 

1. О, Езу, Езу, поўны пакоры, / Ты праз пакуты свет адкупіў, / Смерцю Сваёю на дрэве крыжа, / грэшнаму люду неба адкрыў.

2. Мужна ішоў Ты шляхам пакутным, / крыж нашых вінаў нёс на Сабе. / Каб Збаўцам свету стаць Усемагутным, / зносіў цярпенні цяжкія ўсе.

3. Падаў крывавы пот на рамёны, / каты ўсклалі з церняў вянок, / людзі "Распні!" крычалі шалёна, / воцату з жоўцяй далі глыток.

4. Укрыжавалі ды зневажалі: / "Ты, што будуеш цэрквы ў тры дні, / зараз уратуй Сябе Ты самога, / Цар Ізраэля, з крыжа зыйдзі!"

5. А як настала смерці хвіліна, / узняў вочы Езус, кліча ў тузе: / "Нашто мяне Ты, Божа, пакінуў / дух аддаю мой у рукі Твае".

6. О, людзі, людзі, у чым Езус вінен, / чым заслужыў Ён ганьбу і крыж? / Што за злачынства Ён нам учыніў, / ўзносячы душы грэшныя ўвыш?

7. Езу, чаму мы моцна грашылі, / не шанавалі Бога любоў? / Цернямі злосці Сэрца прабілі, — / капае з ранаў Божая кроў.

8. Божа, даруй нам нашы правіны, / выбач нам, Езу, злыя грахі: / пыху, нячыстасць, гневу хвіліны, / просім, пакорай нас абдары.

35. О, адкуль жа, Езу

 

         1. О, адкуль жа, Езу, жорсткасць гэтай раны? / Кім было Святое Цела скатавана? / Што за моц рука і сіла Сэрца Божае прабіла? / Гэта злосць людская Сэрца зневажала.

         2. Т ы да нас любоўю Божай быў пасланы, / у беднасці убогай свету быў адданы. / Яслі сталі першым ложам, і тады ўжо, добры Божа, / Юдам быў праданы, / меў на Сэрцы раны.

         3. I калі ў Егіпет разам з Маці Божай, / Езу, уцякаў Ты ад рукі варожай, / ужо любові дзіўнай сіла / ў Сэрцы рану распаліла. / Толькі праўда гэта / ўкрыта перад светам.

        4. Езу, працаваў Ты ў родным Назарэце, / Князь вячыстай славы, пагарджаны ў свеце. / Рану ўжо насіла Сэрца, што пакутамі завецца, / толькі Маці міла іх з Табой дзяліла.

 

36. Езу, Божа міласэрны

 

Езу, Божа міласэрны,

У дабрыні Сваёй нязмерны:

Зьшоў, зышоў на зямлю Ты з неба

I ўтаіўся ў крышынцы хлеба.

Праз людзей быў затрыманы,

I на суд, як злодзей, гнаны,

Вінавачаны фальшыва,

Суджаны несправядліва.

Збічавалі Тваё Цела,

Не было і часткі цэлай,

Ранамі ўсяго пакрылі,

Найсвяцейшу Кроў пралілі.

Пасля вострую карону

На Твае ўсклалі скроні,

Каралём на смех убралі,

Здзекваліся, як жадалі.

На зямлю пад крыжам падаў,

I на ім прыбіць Сябе даў,

Працярпеўшы страшны мукі,

Аддаў Богу душу ў рукі.

 

37. О, моЙ народзе

Рэфрэн:

О, мой народзе, што табе зрабіў я?

У чым вінаваты прад табою быў я?

         1. Я цябе вывеў з моцы фараона, / а ты прызначыў крыж мне на рамёны. О, мой народзе...

2. Я вёў цябе ў край сонечны і хлебны, / ты ж Мне прызначыў смерці знак ганебны. / О, мой народзе...

3. Я цябе выбраў Божаю лазою, / а ты Мне воцат даў замест напою. / О, мой народзе...

4. Я над Эгіптам здзейсьніў пакаранне, / а Мяне выдаў ты на бічаванне. / О, мой народзе...

5. Я за палон твой помсціў фараону, / ты ж учыніў Мне суд сынэдрыёну. / О, мой народзе...

6. Я прад табою раскрыў мора хвалі, / а ты Мне дзідай бок раскрыў бяз жалю. / О, мой народзе...

7. Я ў аблоку вёў цябе дахаты, / ты ж Мяне з крыкам вёў на суд Пілата. / О, мой народзе...

8. Я цябе маннай накарміў у пустыні, / ты ж Мне аддзячыў поўхамі сваімі. / О, мой народзе...

9. Я табе з камня даў вады крыніцу, / а ты Мне горкай жоўці даў напіцца. / О, мой народзе...

10. Я хананэяў збіў Сваёю сілай, / ты ж галаву Мне моцна збіў трысцінай. / О, мой народзе...

11. Я даў падставы Юдзінаму трону, / а ты Мне з церняў узлажыў карону. / О, мой народзе...

12. Я цябе ўзвысіў, людзе Мой абраны, / а ты Мяне ўзняў на крыжы драўляным. / О, мой народзе...

 

38. На крыж прыбіты

 

         1. На крыж прыбіты, Бог Сын цвікамі, / плач, чалавеча за грэх слязамі. / Ах, ах! На крыжы ўмірае. / Езус вочы закрывае.

         2. Зранена страшна Божае цела, / зліта крывёю ў ранах вісела. / Ах, ах! То грэх наш пракляты мучыць Бога так заўзята.

         3. Коле карона голаў балюча, / вусны спаліла смага пякуча./ Ах, ах! За маё зграшэнне / Езус млее ад цярпення.

         4 .Пад крыжам Маці плача, канае, / Матчына сэрца жаль разрывае. / Ах, ах! Злосць мая ліхая страшна Богу адплачае.

5. Буду ўжо лепшым, памажы мне, Божа, / грэх, вораг люты, болей не можа. / Ах, ах! Годзе ўжо грашыці, / з ласкай Божай хачу жыці.

6. I з Магдаленай пакутаваці, / за ўсе зграшэнні адшкадаваці. / Ах, ах! Зжалься нада мною, / Божа, дай мне жыць з Табою.

7. Сёння з грахом я пачну змагацца / і з жалем буду я спавядацца. / Ах, ах! Мне прабач, о Божа! / Болей грэх мяне не зможа

 

Які за нас цярпеў ад ранаў

 

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі.

 

 

Hosted by uCoz