250. Анёл Ахоўнік
Анёл Ахоўнік, будзь заўжды са мной. Раніцай, увечары, удзень і ўночы, Будзь са мной, каб дапамагчы, Ад кожнага зла зберажы, І да вечнасці давядзі.
251.На чэсць Пана буду спяваць
На чэсць Пана буду спяваць, Ён мяне насыціў дабром, На чэсць Пана заспяваю, насычае Ён мяне дабром.
252. Марыя, надзея наша
Марыя, надзея наша! Марыя, надзея наша! Літасцівай будзь да нас, Маці, падтрымай нас!
253. Богу вечнаму
1. Богу, вечнаму − Пану, буду песню спяваць і цяпер і заўсёды. Амэн х2/ Аллеллюя ... 2. Богу, вечнаму − Пану, буду сэрцам спяваць і цяпер і заўсёды. Амэн х2/ Аллеллюя ... 3. Богу, вечнаму − Пану, заспяваю жыццём і цяпер і заўсёды. Амэн х2/ Аллеллюя ...
254. Adoramus te Christe
Adoramus te Christe, benedicimus tibi quia per crucem tuam redemistri mundum, Quia per crucem tuam redemistri mundum.
Дзякуем Табе, Хрысьце, славім мы Цябе, Божа, бо праз крыжа ахвяру, Ты свет грэшны збавіў.
255. Adoremus te Jesu Christe
Adoremus te Jesu Christe, alleluja, alleluja! Et laudemus te Jesu Christe et laudemus te, alleluja! Табе молімся, о наш Божа, аллелюя, аллелюя! Цябе славім мы, о наш Божа, Цябе славім мы, аллелюя!
256.Будзь са Мной Будзь са Мной, маліся, чувай, са Мной маліся, са Мной маліся.
257.Блаславёны Пан
Блаславёны Пан! Хвалю я Яго Імя! Блаславёны Пан даў мне святло жыцця!
258.Domine Deus Domine Deus Filius Patris, miserere nobis.
259.Езу, узгадай мяне Езу, узгадай мяне ў нябесным Валадарстве.
260.Laudate Dominum
Laudate Dominum, Laudate Dominum, omnes gentes. Alleluja! Alleluja! Хваліце Госпада, хваліце Госпада, усе людзі. Аллелюя! Аллелюя!
261. Laudate omnes gentes
Laudate omnes gentes, laudate Dominum. Laudate Dominum!
Спявайце ўсе народы, хваліце Госпада! Хваліце Госпада!
262.Magnificat
Magnificat, Magnificat, Magnificat, anima mea Dominum. Magnificat, Magnificat, Magnificat, anima mea!
263.Nada te turbe
Nada te turbe nada te espante: quien a Dios tiene nada le falta. Solo Dios basta. Хай тваё сэрца больш не журыцца, Бог цябе любіць, Ён цябе збавіў. Бог заўжды з намі.
264.Salve Virgo Virginum
Salve Virgo Virginum, Salve Sancta Parents. Genuisti Filium, Salve Sancta Parents. Creato rem omnium Salve Sancta Parents Qui regit imperium. Omni labe cares. Salve Virgo Virginum, Salve Sancta Parents. Tu patrem ac dominum Salve Sancta Parents Roga salus hominum Salve Sancta Parents Ut nutriat populum Salve Sancta Parents Vite fundens poculum Virgo flos non arens Salve Virgo Virginum Salve Sancta Parents Cordibus fidelium Salve Sancta Parents Verum desiderium Salve Sancta Parents Prestet et solatium Salve Sancta Parents Nostrum refrigerium Mundo lumen clarens Salve Virgo Virginum Salve Sancta Parents
265. Gloria Patri et Filio
Gloria gloria gloria Patri et Filio Gloria gloria gloria Spiritui Sancto.
266. Jesus le Christ Jesus le Christ, lumiere interieure, ne laisse pas mes te nebres me parler. Jesus le Christ, lumiere interieure, donnemoi daocuillir ton amour.
267. Magnificat (canon) Magnificat, Magnificat, Magnificat, anima mea Dominum. Magnificat, Magnificat, Magnificat, anima mea!
268. Misericordias Domini Misericordias Domini in aeternum cantabo.
269. Dominus Spiritus est Dominus Spiritus est. Spiritus autem vivificat. Spiritus autem vivificat.
270. Christe Salvator Christe Salvator, Filius Patris, dona nobis pacem.
271. Christe, lux mundi Christe, lux mundi, qui sequitur te habebit lumen vitae, lumen vitae.
272. Exaudi orationem meam Exaudi orationem meam, et clamor meus ad te veniat. Tu, Deus, in aeternum permanes, in aeternum permanes.
273. Маці Хрыстова
1. Маці Хрыстова, мы Цябе просім, поўная ласкі, верым Табе. Пашлі нам Сына ў Святой Камуніі, бо без Езуса так цяжка жыць. Рэфрэн: О, Марыя, Марыя, наша Маці, О, Марыя, Уладарка ўсёй зямлі. Хай малітва ў нас полымя запаліць, Сваім дзецям Ты надзею ў душу ўлі. 2. Прымі, о, Маці, сэрца малое, радасць і горыч нашы прымі. Хочам з крыніцы праўды напіцца, Тваёй малітвы чакаем мы. 3. Як бараніла Вострую Браму, так ад шатана нас уратуй Матчынай ласкай вылечы раны і міласэрнасць дай нам сваю.
274. Пан мой ідзе
Пан мой ідзе, (х2) зараз бяжыць, каб сустрець мяне. /х2 Абмінае горы й рэкі, каб у Гостыі прыйсці. Хоча накарміць нас хлебам, да Сябе нас прывясці.
275. Нашаму Богу песні грайце Нашаму Богу песні грайце, моц Яго і веліч праслаўляйце! (х2) Аллелюя, аллелюя. аллелюя, аллелюя! (х2)
276. Воды Ярдану Воды Ярдану радуйцеся, Наш збавіцель прыходзіць. Вада жыцця, крыніца ў пустыні.
277. Слаўце Пана
Слаўце Пана ўсе народы. Аллелюя! 1. Слаўце Бога ў Яго святыні, Слаўце Яго на небасхіле моцы Ягонай. Слаўце Яго за Яго магутныя справы, Слаўце Яго за бязмежную веліч Ягоную. 2. Слаўце Яго гукам трубы, Слаўце Яго на арфе і гуслях,
Слаўце Яго бубнам і танцам, Слаўце Яго на струнах і флейце.
3. Слаўце Яго на мілагучных цымбалах, Слаўце Яго на цымбалах звонкіх, Усё жывое няхай славіць Пана, Хай славіць Яго і ўзвышае навекі.
278. Супакой Вам
Супакой Вам, супакой, каб знік Ваш страх, Вам супакой. Вазміце Духа Святога, Ён павядзе з моцай Вас.
279. Страх адкінь Страх адкінь, на глыбіню плыві, сам Хрыстос цябе вядзе.
280. Узносім падзяку
Узносім падзяку стала мы да Бога за ўсіх Вас, Умілаваныя Бога – Вы ўсе выбраныя Яго. Вы ішлі па ўсёй зямлі свету, неслі добрую навіну, У Божай моцы, Божай славе і Святога Духа паўнаце,
Хворых Вы аздараўлялі і злых духаў выганялі прэч. І цяпер мы ўсе жывём толькі моцай Бога, што ў Вас. З Вамі Бог наш і наш Пан, цуды чыніце Вы разам з Ім. І трываючы ў веры, радасць у сэрцы Вы далі ўсім нам. І ў Маёй любові захаваны, абвяшчаеце спраў Божых моц.
281. Слаўлю цябе
Слаўлю Цябе, усхваляю Тваё Імя. Слаўлю Цябе, усхваляю. Бо ў Цябе,Божа, цудоўныя задумы. Здаўна ўзнікшыя, сталыя намеры. Аллелюя! 282. Кроў і Вада Кроў і вада, што пралілася з сэрца Езуса, як крыніца Міласэрнасці да нас, Табе давяраем.
283. Ave Maria…
Ave Maria… Поўная ласкі Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. 284. Божа мой Божа мой, Божа мой, чаму мяне пакінуў?
44. Уязджае Езус ціхі 1. Уязджае Езус ціхі ў горад хвалы Божай. Родны люд Яго вітае, кліч гучыць набожны: Гасанна, гасанна для Божага Сына! Гасанна, гасанна, Ён збаўца Адзіны! 2. Дзеці ружы, пальмы кветкі сьцеляць Пану ў ногі, А іх маці расцілаюць сукны на дарогі Гасанна… 3. Наваколле сёння чуе – Хрыстус валадарыць, Людзі Езусу лілеі так да ног кідаюць. Гасанна… 4. Хай гучыць Гасанна Збаўцу! Крочыць бласлаўлёны. Ён ідзе ад імя Бога, Пан наш улюбёны Гасанна… 5. Будзь жа шчыра праслаўлёны Божа наш і Створца, Ты прымі наш спеў удзячны, што гучыць ад сэрца. Гасанна…
285. Маці найяснейша
О Марыя, ззоркай ззяеш, нас да сэрца прытуляеш. Маці, нам Ты спачуваеш, у нас надзею нараджаеш. За нас маліся.
286. Цябе ўзвысім, Панна
1. Цябе ўзвысім, Панна праслаўлёна, Словамі, што пачула ад Анёла. Бласлаўлёнай Ты была названа, Будзь прывітана! 2. Цешышся, Панна, Ты дарамі з неба, Бог Цябе імі надарыў без меры, Ласкаю ззяеш той, што атрымана Ад Бога Пана. 3. Цябе спрадвеку для сябе Ён выбраў, Каб стала Панна на зямлі святыняй, Цябе ў неба ўзнёс па-над аблокі На трон высокі. 4. Ты між жанчынаў, верных Пану Богу, Першаю стала, слаўная пакорай, Ты найчысцейша, без грахоў заганы, Годна пашаны. 5. Таму, о Панна, гімн Табе спяваем, Мы дапамогі прагнем і чакаем, Каб Сын прабачыў праз Тваю апеку Грэх чалавеку.
287. Вечнае ў небе
1. Вечнае ў небе дай адпачыванне душам памерлым, Наш ласкавы Пане! А яснасць небе хай ім свеціць вечна, хай бачаць вочы Божае аблічча. Х 2 2. Вызвалі душы вернікаў памерлых, літасць пашлі ім, у зямлю палеглым. Хай Твая ласка, Божа міласэрны, гнеў справядлівы судным днём паменьшыць. Х 2
3. Божа Збавіцель, наш ласкавы Пане! Дай ім ў небе шчасця прабывання. Вечным святлом іх ахіні, о Божа, хай радасць неба свеціць ім прыгожа. Х2
288. За ўсё дабро
1. За ўсё дабро праслаўся Ты, наш Ойча, Сын і Дух Святы, Цябе мы не дастойны, Прымі падзяку, спеў хвалы, Прымі мальбы, паклоны. 2. Сардэчна Ты ўсіх прыняў, Узвысіў, любасцю абняў, Маліцца заахвоціў, Наш дом ахоўваў дабрынёй І ласкаю спатоліў. 3. Усім, што лепшае ўва мне Я абавязаны Табе, Тваёй рукі шчадротам. І ўсім, што здоліў спраўдзіць я, Тваім святым дабром. 4. Дык будзь у моцы міла Ты, Аслонай нам у час цемнаты, Адкрый свае нам далі. І ў смерці час прымі ўсіх нас З любоўю, з мілажалем.
289. Узносім падзяку
Узносім падзяку стала мы да Бога за ўсіх вас. Умілаваныя Бога, вы ўсе выбраныя Яго. Вы ішлі па ўсёй зямлі свету неслі добрую навіну. У Божай моцы, божай славе і Святога Духа паўнаце, Хворых Вы аздараўлялі і злых духаў выганялі прэч. Цяпер мы ўсе жывём толькі моцай Бога, што ў вас. З вамі Бог наш і наш Пан, цуды вы чыніце разам з Ім. І трываючы ў веры, радасць у сэрцы вы далі ўсім нам, І ў маёй любові захаваны, абвяшчаеце спраў Божых моц.
290. Марыя, Беларусі апякунка
1. Марыя, Беларусі апякунка, Марыя, маліся за наш край, О Марыя, мы шукаем паратунку: Свайму народу шчасце й згоду дай. 2. Марыя, наша Будслаўская Маці, О Маці, прымі сваіх дзяцей, І святыні Беларусі дарагія, Сваёй апекай матчынай сагрэй. 3. Мы Будслаў любім шчыра і аддана, Цудоўны і святы абраз, О Марыя, на руках трымаеш Пана, І моліш Ты Яго за грэшных нас. 4. Айчыну захавай ад сіл варожых, І веру, Марыя, зберажы, Навучы нас жыць шчасліва і прыгожа, Дарогу нам да Сына пакажы.
291. Хачу ўзвялічваць Цябе
1. Хачу ўзвялічваць Цябе Божа мой і Валадару, І бласлаўляць ва ўсе вякі Тваё Імя, Кожны дзень буду Цябе бласлаўляць я, І вечна праслаўляць Тваё Імя. 2. Вялікі Пан і годны вялікай хвалы, І недасяжная Яго веліч, Пакаленне пакаленню абвяшчае Твае чыны, І дабравесцяць пра Твае магутныя справы. 3. Абвяшчаюць цудоўную хвалу вялікасці Тваёй, о Божа, І апавядаюць пра Твае цуды, Кажуць пра моц Тваіх справаў дзівосных, І дабравесцяць пра Тваю веліч. 4. Пераказваюць успаміны пра дабрыню Тваю, І радуюцца, што Ты справядлівы. Пан лагодны і міласэрны, + Няскоры да гневу і вельмі ласкавы. Пан добры для ўсіх, + А Яго міласэрнасць над усім, што стварыў Ён.
292. Буду ўзвялічваць Бога
Буду ўзвялічваць Бога ўдзячным і шчырым сэрцам, І навекі буду славіць Яго Імя, Бо да мяне бязмежна міласэрнасць Пана, Ён вярнуў мне жыццё з пякельных глыбіняў. 1. Ратуй мяне Божа, бо воды дайшлі мне да шыі, Я загразнуў у глыбокай багне і ня маю пад нагамі апоры. Увайшоў я у водныя глыбіні, І паток захапіў мяне. 2. Я ўзношу да Цябе малітву, Пане, Пачуй мяне ў вялікай сваёй міласэрнасці, Выцягні мяне з багны, каб не загразнуў, Вызвалі з глыбокіх водаў. 3. Няхай не зацягнуць мяне водныя плыні, Няхай не замкнецца нада мной пашча прорвы. Пачуй меня, Пане, бо шчодрая міласць Твая, Глянь на мяне паводле вялікай дабрыні Тваёй. 4. Убачаць убогія і ўсцешацца, І ажыве сэрца тых, хто шукае Бога. Няхай славяць Яго зямля і нябёсы, Мора і ўсё, што рухаецца ў іх.
293. Дзякуем, Пане
1. Дзякуем Пане за цела і за кроў, за вечнасці частунак хвала Табе. Славім Цябе Ўсемагутны, за бясконцыя дары святыя, За цела Тваё і за кроў, у дабрыні Сваёй прабач тым, Што Цябе не дастойны, калі да стала Твайго прыходзім. 2. Прабач, бо Ты шчодры і верны, Вызвалі з путаў граху, Каб мы маглі перамяніцца, Праз таямніцы святыя. 3. Хай з зорных вышынь зляціць анёл Твой мілы, Ачысціць і вылечыць нашыя сэрцы і целы, І павядзе, моцай той таямніцы, аж на пік неба. А тут, на зямлі, ратуе магутнай Тваёй абаронай. 4. Глянь, Творца, ласкава на нас, кволых і слабых, Зберажы, Добры Пастыр, авечак на сваім лузе, Ты жыццё нам вярнуў насуперак д’яблу І ўзмацняеш ужо назаўсёды, кормячы нас сабою. 5. Дай, о Айцец Усяможны, у сваёй дабрыні бязмернай, Каб мы былі адно, з Табой, Хрыстом і Духам. На векі вечныя. Амэн.
294. Праслаўляю з верай
1. Праслаўляю з верай, Божа мой Цябе Ты пад відам хлеба скрыты дяа мяне. Сэрца ў пакоры, Божа прад Табой, Усё губляе вартасць у велічы Тваёй. 2. Да ўсіх пачуццяў трачу я давер, Толькі слыху верыць я магу цяпер. Веру моцна ў тое, што сказаў Бог-Сын, Словы вечнай праўды мае Ён адзін. 3. Боскасць утаіў Ты на крыжы сваім, Там было й людзкое ўкрытае на ім. Як злачынец з крыжа, з верай вызнаю, Што Ты - Бог спраўдны! Збаў душу маю. 4. Як Тамаш няверны не шукаю ран, Я вызнаўца праўды, што Ты Бог і Пан. Умацуй, о Езу, веру і любоў, Дай жа мне надзею, дай паўстаць з грахоў. 5. Успамін Хрыстовай збаўчай смерці час, Хлеб жывы - крыніца ласк жыцця для нас. Асвяці мой розум мудрасцю сваёй, Будзь заўсёды побач і даруй спакой. 6. Ты, як птах ахвярны, кроўю поіш люд, Мне вярні нявіннасць, змый грахоўны бруд. Напаі крывёю, што ад страшных бед, Кропляю адною збавіць цэлы свет. 7. Хоць цяпер укрыты ў Гостыі святой, Я малюся шчыра, Божа прад Табой, Каб у вечнай славе я ўглядацца мог, У Тваё аблічча, Пане мой і Бог.
295. Любоў
1. Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў А любові не маю, Я станаўлюся як медзь звонкая, Або гулкія цымбалы. 2. І калі маю дар прароцтва і спазнаў усе таямніцы, І маю ўсякія веды, І паўнату веры, каб перастаўляць горы, А любові не маю, то я – нішто. 3. І калі раздам усю маёмасць сваю, І аддам цела сваё на спаленне, А любові не маю, Няма мне з гэтага ніякай карысці. 4. Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, Не зайздросціць, любоў не пыхлівая, Не ганарыцца, не бессаромная, Не шукае свайго. 5. Любоў не гневаецца, Не памятае зла, Не радуецца несправядлівасці, Але радуецца разам з праўдай. 6. Любоў усё зносіць, Любоў усяму верыць, На ўсё спадзяецца, Любоў усё церпіць. 7. Любоў ніколі не мінае, Так як прароцтвы, якія спыняюцца. А цяпер трываюць вера, надзея і любоў, Але найбольшая з іх любоў.
296. Пане, я не варты
Пане, я не варты, каб Ты прыйшоў да мяне, Ты скажы мне толькі слова і душу маю ачысці. 1. У хлебе Тваім схаваны Дух, Яго спажыць не можым , У віне Тваім плыве агонь, Яго не можам выпіць. 2. Дух у Тваім хлебе, Агонь у Тваім віне, Вялікія цуды прымаюць нашыя вусны, Пан сышоў на зямлю, учыніў нас новым стварэннем, Няхай на ўзор Анёлаў Агонь і Дух нас напаўняюць. 3. Агонь і Дух былі ў Той, якая Цябе нарадзіла, Дух і Агонь прыходзяць у хросце – Так у хлебе і келіху ёсць Дух і Агонь. У Тваім хлебе гіне прагавітасць. Твой келіх знішчае смерць, што нас пагланае. Спажываем і п’ём Цябе, Пане, не толькі каб насыціцца, але каб жыць праз Цябе. 4. Сэрца Тваё, Пане, перапоўненнае Тваімі дабрадзействамі, Суціш струмень Сваёй ласкі. Захавай яе ў скарбніцы Сваёй, Каб калісці мне ізноў удзяліць.
297. Радуцейся хрысціяне
1. Радуйцеся, хрысціяне, аллелюя! Бо ўваскрос Хрыстос, наш Пан, аллелюя! Валадарства смерці знікла, валадар Хрыстос! Перад Ім схіліся кожны, бо Ён збавіў нас! 2. Перамог Ён моц шатана, аллелюя! Бо ўваскрос Хрыстос, наш Пан, аллелюя! Зруйнаваў адхлані брамы, душы ўратаваў. Іх анёлы з вечнай смерці правялі ў рай. 3. Злосць закутая ў кайданы, аллелюя! Бо ўваскрос Хрыстос, наш Пан, аллелюя! Чалавечыя заганы не пануюць больш. Упалі перад моцай Бога, што на свет прыйшоў. 4. У палоне дух адхлані, аллелюя! Бо ўваскрос Хрыстос, наш Пан, аллелюя! Узыходзяць душы верных да нябесных брам. У песнях, гімнах Божай славе небасхіл заззяў. 5. Богу ў Тройцы слава вечна, аллелюя! Бо ўваскрос Хрыстос, наш Пан, аллелюя! Заспявайце Збаўцы хорам, свет з грахоў паўстаў. Узносце гімн пашаны Богу, што ў хвале заззяў
298. Езус Хрыстус
Езус Хрыстус Пераможца, Пан сусвету і Валадар! Christus vincit, Christus regnat, Christus, Christus imperat!
299. Хвала Табе, Божа
Хвала Табе Божа, Хвала Табе Пане наш, Хвала Табе, Хрыстэ, наш Збаўца, 1. Пачуй, Пане, голас мой, калі я клічу, Змілуйся нада мною і адкажы мне, Пра Цябе кажа маё сэрца: Шукай Ягонага аблічча. 2. Буду шукаць Твайго аблічча, Пане, Не хавай ад мяне Свайго твару, Слугі свайго не адкінь у гневе, Ты – мая дапамога, не адкідай мяне. 3. Веру, што ўбачу дабрыню Пана, У краіне жывых, Спадзявайся на Пана, будзь мужным, Няхай умацуецца сэрца Тваё, Спадзявайся на Пана.
300. Ласка Хай нас атуліць ласка Твая. Дакраніся Дух Святы да нас.
301. О, Божа мой
О, Божа мой, Цябе шукаю, і прагне Цябе мая душа. Маё цела па табе тужыць, як зямля, што прагне вады.
302. Тваё валадарства
Тваё валадарства ёсць сярод нас, Твой дух – мір і справядлівасць. Прыйдзі, вядзі нас да брам Твайго валадарства.
303. О, Дух Святы
О, Дух Святы, Прыйдзі і любоўю напоўні. Вылечы скрухай, дай мне надзею. Мудрасць Сваю ўлі мне ў сэрца.
304. Езу, давяраю Табе Езу, давяраю Табе. 305. Моц мая
Моц мая, Табе спяваць я буду, бо Ты мой Пан, мая надзея. Давяраю Табе і не баюся.
306. Кожны дзень
Кожны дзень Пан дае мне сілы, Песняй слаўлю Яго, Бо са мной Ягоная міласць, Ён мой збаўца, я крочу з Ім, Бог мая сіла, я не адзін.
307. Пане, я слухаю Пане, я слухаю, вымаві слова. Жыццё маё змяні сваёю мовай.
308. Пан неба
Пан неба, Пан свету, Пан усяго, што будзе. Пан неба, Пан свету, Пан усяго, што здарыцца.
309. Тваё святло
Тваё святло цемру раз’ясняе. Жыццё з Табою смерць перамагае. Табе верым, міласэрны, Езу, Збаўца наш.
310. Слаўлю Цябе
Слаўлю Цябе, аллелюя! Бо мяне збавіў, аллелюя! 1. Весяліся высокае неба і зямля разам з морам, Хрыстос уваскрос пасля мукі і прынёс жыццё смяротным. 2. Час яднання настаў, заяснеў дзень збаўлення, Калі праз Кроў Баранка з цемры выйшаў свет. 3. Смерці на крыжы адкупіла свету грахі, Пан паказаў Сваю моц, калі Зняволены перамог. 4. Наша прагненне народжанае моцнай надзеяй, Каб уваскрослыя з Панам маглі вечна жыць. 5. Будзем славіць вечна найсвяцейшую Пасху Хрыста, Якая стала для нас крыніцай ласк вялікіх. 6. Радасцю будзь для нас, Езу, і святлом вечнай Пасхі, Далучы да сваёй грамады адроджаных нанава ласкай. 7. Хвалой яснееш, о Пане, пасля сваёй перамогі над смерцю, Табе, з Тваім Айцом і Духам, няхай будзе хвала навекі.
311. Толькі Бог
Толькі Бог спакоем мне душу напоўніць. Нашае збаўленне ад Яго паходзіць. 1. Толькі ў Богу знаходзіць супакой душа мая, Ад Яго паходзіць маё збаўленне. Толькі Ён мая скала і маё збаўленне. Мая цвярдыня, я больш не пахіснуся. 2. Толькі ў Богу шукай супакою, душа мая, Бо на Яго ўся мая надзея, Толькі Ён - мая скала і маё збаўленне. Мая цвярдыня, я не пахіснуся. 3. У Богу маё збаўленне і слава мая, У Богу – скала маёй моцы і мой прытулак, Народзе, на Яго спадзявайся, У кожную хвіліну.
312. О, прабудзіся
О, прабудзіся, падніміся з мёртвых, зазіхаціць табе Хрыстос! 1. Пан маё святло і маё збаўленне, Каго ж мне баяцца? Пан ахова жыцця майго, Каго ж мне палохацца? 2. Пачуй, Пане, голасна клічу, Змілуйся нада мной і мяне паслухай, Пра Цябе гаворыць сэрца маё: “Шукай Яго аблічча”. 3. Не хавай ад мяне Свайго твару, Слугі свайго не адкідай у гневе. Ты мая дапамога, таму не адштурхоўвай мяне, Божа мой і Збаўца. 4. Буду шукаць Твайго аблічча, Пане, Не хавай ад мяне Свайго твару. Веру, што ўбачу дабрыню Пана, У краіне жывых.
313. Божа, Дух Святы, прыйдзі
Божа, Дух Святы, прыйдзі ў сэрца моцаю сваёй, Спашлі ласку Сваю, агонь распалі ў сэрцах, Божа наш! 1. Божа, Дух Святы, прыйдзі і з нябёсаў нам спашлі, Ты святла Свайго струмень. Добры Ойча ўбогіх, Даўца дараў многіх, І святло ўсіх сэрцаў. 2. Суцяшыцель, паспяшы, наймілейшы Госць душы, Прахалода стомленых, адпачынак у працы, Цень у дзень гарачы, у плачы суцяшэнне. |