201. Нашыя дары прымі, о Божа

 

Нашыя дары прымі, о Божа,

Што складаем  на алтар Табе.

З верай і надзеяй, Пане, просім:

Адары любоўю, хай душа Табой жыве.

Дай пазнаць нам волю Тваю, Пане,

Хочам жыць паводле слоў Тваіх.

Без Цябе мы – пыл мізэрны, марны,

Ў цемры без Цябе блукаем, шлях нам асвяці!

Просім, дай нам ласку Тваю, Пане.

Памажы нам да Цябе прыйсці.

Хочам быць з Табою ў небе разам,

Тваю веліч і магутнасць вечна каб хваліць.

 

202. О, праслаўляйце Яго

 

О, праслаўляйце Яго, ўсе народы,

З пашанай песні Яму спявайце,

Бо Яго ласка заўсёды з намі,

А Яго міласць на вякі.

О, аллелюя, аллелюя! (х4).

 

203. Ойча, бясконца добры

 

Ойча, бясконца добры,        

Цябе пакорна просім,           

Праз Твайго Сына                

Дай нам знак любові.           

Усе дары, ахвяры,

Што мы Табе прыносім,

Ты прымі, наш Пане,

І благаславі.

Навучы               (х2)

Нас любові         (х2)

Благаславі          (х2)

Благаславі          (х2)

 

204.ПАН МОЙ ІДЗЕ

 

Пан мой ідзе, (х2) зараз бяжыць, каб сустрэць мяне. (х2)

Абмінае горы й рэкі, каб у Гостыі прыйсці,

Хоча накарміць нас Хлебам, да сябе нас прывясці.

 

205. ПАН ПАНОЎ І ВАЛАДАР НАШ

 

Пан паноў і Валадар наш! Хвала, аллелюя! (х 2)  

Езус — Князь супакою! Хвала, аллелюя! (х 2)

 

206. ПАНЕ МОЙ, К ТАБЕ ІДУ

 

Пане мой, к Табе іду, сэрцам да Цябе крычу.      

Ты яго прымі, о, не адкінь!                                                          

Рукі ўзношу ў гару, Табе з радасцю пяю:                        

Хвала Табе, мой Збаўца, Ты ў цемры светач мой.     

Цябе я слаўлю духам, Ты — Бог мой. 

         

207. ПЕРАД ТВАРАМ БОГА

 

Перад тварам Бога спанізімся, (х 2)

Ён сам узвысіць нас,

Пана зямля  ёсць і час.

Пан сам узвысіць нас.

Усе свае праблемы аддай Яму...

 

208. Прагну славіць я  Цябе

 

Прагну славіць я Цябе, узвышаць Цябе, мой Пане.        

Маю радасць у Табе, бо мяне прыйшоў і збавіў.

З неба зышоў і цяпер вядзеш мяне,                    

Заплаціў мой доўг праз крыж замест мяне,          

Уваскрос і жывы, Пане неба і зямлі,                    

Прагну славіць я Цябе.                                       

Прагну славіць я Цябе, абвяшчаць Імя Святое.

Супакой мой у Табе, бо з Табой магу ўсё я.

 

209. Праслаўляйце Пана Бога

 

Рэфрэн: Праслаўляйце Пана Бога

Ўсе народы,

Свае справы і малітвы

Давярайце Яму.

Ведайце, што Пан наш добры,

І Ён нас сатварыў.

Усе мы – Яго дзеці,

Усе мы – Яго уласнасць.

З удзячнасцю ў храм уваходзьце,

Спявайце Богу гімны,

Благаславіце Яго Імя,

Хваліце Пана сёння.

Глядзі, які добры Бог,

І на вякі Яго ласка.

Глядзі, які добры Бог,

Спявай Яму ўсё жыццё.

 

210. ПРАСЛАЎЛЯЙЦЕ, СЛУГІ

 

Рэф.: Праслаўляйце, слугі, праслаўляйце Бога,

Імя Ягонае, о аллелюя!  (х2)

Там, дзе ёсць плач сэрцаў зраненых,

Сваё Слова Бог дае. (х2)

Бог кліча нас к сабе на Сыён,

Дзе прабывае ў хвале. (х2)

Божы народ пераможа ўсё,

Усклаўшы рукі на Сыён. (х2)

 

211. прачытай у маім сэрцы, пане

 

Прачытай у маiм  сэрцы, Пане,

Няхай так стане, як хочаш Ты, мой Божа,

Бо з усiх дарог Твая адна – мая.

Рэфрэн: Найсвяцейшы Бог да мяне прыйшоў,

Адкупiў мяне сваёй мiласцю,

I сказаў, што Яго любоў

Ува мне адбiлася.

Найсвяцейшы Бог да мяне прыйшоў,

Адкупiў мяне  сваёй ласкаю

I сказаў, што на ўсiх шляхах

Маё жыццё ў Яго руках.

Прачытай у маiм сэрцы, Пане,

На ўсе пытаннi дай мне адказ, мой Божа,

Бо з усiх дарог Твая адна – мая.

 

212. СЁННЯШНІ ДЗЕНЬ

 

Сённяшні дзень (х2) Бог падараваў. (х2),

Узрадуемся (х2) і суцешымся ў ім. (х2).

Сённяшні дзень Бог падараваў, узрадуемся і суцешымся ў ім.

Сённяшні дзень (х2) Бог падараваў.

 

213. Слаўце Пана народы

 

Рэфрэн: Слаўце Пана, народы, праслаўляйце, плямёны,  

Бо вялікая ласка над намі

Гучна Пану свайму заспявайце,  

Няхай сёння гучыць Пану хвала,

Хай Касцёл свайго Бога ўсхваляе, 

Яго Валадарства навекі.                                      

Хай Імя Яго  славяць у танцах,

На тымпанах і арфе хай граюць,

Бо любоў Пана Бога над намі,

Пакорны ўсіх пераможа.

Хай святыя цешацца ў небе,

Гімн хвалы хай спяваюць для Бога,

Хвала Пану на вуснах хай будзе,

Перамога наша ў Пану.

 

214. СЛУХАЙ, ІЗРАЭЛЮ

 

Слухай, Ізраэлю! (х4)  Пан – гэта Бог твой, (x2)

Пан Бог адзіны. О-о-о, Israel, sh’ma Israel! (x2)

 

215. СТАНЕМ ДРУЖНА МЫ

 

Станем дружна мы ў кола, заспяваем гучным хорам! (х2)

Гасанна, гасанна, гасанна, -санна, гэй!

Аб’яднаем нашы сэрцы – песня ў неба хай пальецца. (х2)

Цябе, вечны добры Божа, будзем славіць, колькі зможам! (х2)

 

216. Страх адкінь

 

Страх адкінь, на глыбіню плыві - сам Хрыстос цябе вядзе.

Не страшись, на глубину плыви. Рядом есть Господь всегда.

 

217. Табе ахвярую, Пане мой

 

Табе ахвярую, Пане мой, усё маё жыццё,

I цяпер я Твой  назаўсёды.

Гэта – маё сэрца, паглядзі, Ты – любоў мая адзіная.

 

218. Ты агарні нас

 

Ты агарні нас, Дух Божае любові,

Што з сэрца Езуса, Езуса, Езуса.

Аллелюя.   (х5)

 

219. Ты ёсць скалою

 

Ты ёсць скалою майго збаўлення,

Ты ёсць заслонай маёй,

Ты ёсць надзеяй, маім натхненнем,

Я жыву толькі Табой.

Веру я Табе – Табе, мой Бог.

Назаўжды любоў Твая.

Суцяшэнне Ты мне ў час тугі,

Падзяка Табе і хвала!

 

220. ТЫ НАШ пан

 

Ты наш Пан, Валадар, о Божа наш. (х2)

Узносім да Цябе мы сэрцы, узносім да Цябе мы рукі,

Стаім  перад Тваім абліччам, славім Цябе (х2)

 

221. У  подыху  лёгкім

 

У подыху лёгкім наведваеш мяне Ты (х2) 

Не віхурай вялізнай,                                 

Не агнём, што палае,                               

Але подыхам лёгкім мяне абдымаеш,      

У подыху лёгкім душа Цябе адчувае.

 

222. УВОЙДЗЕМ  У БРАМЫ ЯГО

 

Увойдзем у брамы Яго ды з падзякай,                 

Прад Яго тронам аддайма хвалу.                        

Увойдзем у брамы Яго ды з падзякай,

Радасна гімн заспявайма Яму.

Узрадуйся ў Ім, Збаўцы і Пану,                           

Узрадуйся ў Ім, праўды Святле,

Узрадуйся ў Ім, Збаўцы і Пану,

Узрадуйся ў Ім, аддай Яму чэсць.

 

223. ХАЙ ЗЫХОДЗІЦЬ ДУХ ТВОЙ

 

Хай зыходзіць Дух Твой і зямлю адновіць,

Дождж сплыве ў спёку да спрагнёных сэрцаў,

Асвяці, абмый мяне,

Песня славы хай заўжды гучыць./ x2

Слава Езусу, які жыццё мне даў,

Слава, бо Ён той, хто першы палюбіў мяне,

Езус, толькі Езус Пан мой.

 

224. Хай міласць будзе Божая ўва мне

 

Хай міласць будзе Божая ўва мне,

Спевам слаўлю Імя Яго, бо Ён – святло жыцця майго.

 

225. ХВАЛА ТАБЕ, ВЯЛІКІ БОГ

 

Хвала, хвала, хвала Табе, вялікі Бог.  (х2)

Днём і ноччу, Божа, слаўлю я Цябе.

І шчаслівы я, што Ты жывеш ува мне,

І спяваю для Цябе я гімн хвалы.

Са мною, Божа, Ты заўжды.

 

226. ХВАЛІМ  ЦЯБЕ,  ПАНЕ

 

Хвалім Цябе, Пане (х2), праслаўляем (х2),

Узносім  угору свае рукі, праслаўляючы Цябе.

Вялікі Ты, моцны ў велічы Сваёй.

Хто зраўняецца з Табой?!

Хто зраўняецца з Табой?!

 

227. Хлеб найцішэйшы

 

 Рэфрэн: Хлеб найцішэйшы, агарні сваім маўчаннем,

Скрый мяне ў белай Гостыі

Забяры маю цемру.

Агарні мяне, каб, як Ты, стаўся хлебам,(х2)                

Паблагаславі, як хлеб, падзялі паміж тымі, хто прагне.(х2)

А крышынкі тыя, якія застануцца,(х2)

Раздай  тым,  хто  не верыць у сваё прагненне.(х2)

 

228. Я ХАЧУ ПЕРАСТУПІЦЬ

 

Я хачу пераступіць дому Божага парог

3 праслаўленнем і падзякай у душы,

Бо чарговы дзень настаў, яго Бог падараваў,

Я цешуся, бо радасць даў мне Пан.

Радасць даў мне Пан, (х 2)

Я цешуся, бо радасць даў мне Пан.

 

229. Як малы так і вялікі

 

Рэфрэн: Як малы, так і вялікі

Можа  быць  святым,

І таўсцюшка, і худзенькі

Можа  быць святым,

Як і я, так і ты

Можаш быць святым. (х 2)

Святы любіць Бога, жыцця яму не шкода

І любіць бліжняга, як сябе самога.

На твары святога ўсмешка заўсёды,

Таксама і святая твар вясёлы мае.

Хто Бога знойдзе, той радасны ходзіць,

Бо душа святая любоў да Бога мае.

Дзе можна сення ўбачыць святых?

- Яны паміж намі, жывём сярод іх.

 

230.Вітаем мы Цябе, Марыя

 

 Вітаем мы Цябе, Марыя, Пані наша,             

Ты карону з зорак нябесных носіш.               

У сонейка апранута, кветак прыгажэй,          

Надзея на збаўленне, Ты Богам дадзена.  

   

231. Да Цябе, Маці, узнясу я малітву

 

Да Цябе, Маці, узнясу я малітву,

Пажадай, каб Езус жыў ува мне.

Дзе Ты ёсць – Святы Дух зыходзіць,

Дзе Ты ёсць – неба бачу я .

Маці, Ты – Брама да неба.

Маё неба – гэта Твой Сын.

Забяры да свайго лона,

Каб я стаў чыстым, стаў чыстым, як Ён.

 

232. Калі б не свяцілі...

 

Калі б не свяцілі                          

Ні сонца, ні месяц на зямлю, 

Свяцілі б зоркі Твае                       

І асвятлялі душу.               

Маці Нябёсаў

І Маці Зямлі – Як прыгожа гучыць.

Мы будзем песні спяваць,

Вянкі з малітваў сплятаць.

Рэфрэн: Ціхая, пакорная,                                       

Марыя, Маці Божая,                                

Нябеснай любоўю прыбраная      

Марыя, Марыя.

 

233. марыя, Ты – надзея

 

Марыя, Ты – надзея,

Ў малітве нам успамога.

Ты нас беражы, Матуля спакою.

 

234. Божа, адкрый маё сэрца

 

Божа, адкрый маё сэрца,                        

Дай яму бачыць Цябе,                                      

Я Цябе прагну, я цябе прагну.     

Рэфрэн: І славу Бога ўбачу я,                                    

Mагутнасцю, любоўю што свеціць,           

Ён дасць нам Духа, і сілу, і моц.             

Спявай: Святы, Святы, Святы                  

Святы (3р)/, Святы (3р)                                        

Святы (3р), я Цябе прагну. 

 

235. Душа весяліцца

 

Душа весяліцца, славіць свайго Пана,

буду спяваць Табе ўсім сэрцам.              

Славіць буду Твае справы,                      

буду спяваць Табе ўсім сэрцам.              

Праслаўляць я  буду Тваё Імя,                

бо міласэрны Пан магуццяў.                    

Моц Тваёй правіцы над народам.

Пан мой, Збаўца мой.    

                          

236. Мы – толькі момант,

Ты, Божа, - вечнасць

 

 Мы – толькі момант, Ты, Божа, - вечнасць       

Па-над часамі, перад усім.                             

Мы – пыл смяротны, Ты – Бог спрадвечны,     

Бясконцая ласка, жывая любоў.                      

Рэфрэн: Слаўны, Слаўны Пан Бог Магутны,  

Ты Ягня, ахвяра за ўсіх.

Слава, моц, любоў, пакланенне

ў Імені Тваім!(2р.)                             

Мы паміраем, Ты ажыўляеш,

Езу, наш Збаўца, Праўда і Моц.

Гімнам  любові вечна праславяць

зямлі ўсёй народы Імя Тваё.

 

237. Няхай Твая моц прыйдзе

 

Няхай Твая моц прыйдзе калі чакаем Цябе,     

Калі чакаем Цябе, хай моц прыйдзе!                   

Няхай радасць прыйдзе калі чакаем Цябе,

Калі чакаем Цябе, радасць прыйдзе!

 

238. ПРЫЙДЗІ, МЫ ЦЯБЕ ЧАКАЕм

 

Прыйдзі, мы цябе чакаем

Прыйдзі, так як новага дня святло.

Клічам: прыйдзі, няхай будзе радасць

Духа Святога Твайго.

239. Святло жыцця

 

Святло жыцця, асвяці маю цемру,

Аздараві сэрца зрок.                               

Міласць Твая дасягае неба,                     

Праўда Твая вышэй зор.                         

Ты адзіны – верны,                                  

Ты адзіны – вечны,                                  

Ты адзіны – годны славы.                        

Ты адзіны – слаўны,                                

Ты адзіны – Пан мой,                               

Ты адзіны - Бог мой, толькі Ты!     

Каб толькі зразумець я мог,                     

цану, што заплаціў мой Бог. 

 

240. Спявай для Езуса

 

Спявай для Езуса,               

Спявай для свайго Бога,      

Спявайце Яму, Аллелюя. 

Рэфрэн: Бо Ён – добры Бог,              

Чуе сэрца тваё.                           

Спявайце Яму, Аллелюя.    

    

241. Твая прысутнасць

 

Твая прысутнасць(2р.)                                         

Нібы паветра ў сэрцы маім.

Адпачываю (2р.)

Калі я толькі чую голас Твой.

Рэфрэн: Вось я перад Табою, мой Бог.                      

Не варты зусім я такой любові Тваёй.

 

242. Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя

 

Рэфрэн:  Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя (2р.)

1. Хваліце з неба нашага Пана,

    Хваліце на вышынях нябесных!

    Хваліце Пана, Яго анёлы,   

   Яго хваліце, войскі Ягоныя!

2. Хваліце Пана, сонца і месяц,

    Хваліце Пана, ясныя зоры!

    Хваліце Пана, вы, усе нябёсы,

    I вы, усе воды, што пад нябёсамі!

3.Кожны хай хваліць Імя святое,

   Бо сатварыў свет Бог сваім словам!

   Узвышана толькі Панскае Імя,  

   Хвала Ягоная будзе на вякі!

4.Свайму народу Бог дае сілы,

   I паслухмяных з пылу ўзнімае!

   Пан ёсць Бог блізкі для Ізраэля,

   Хваляць Яго выбранцы Ягоныя.

 5. Будзь хвала Богу, Творцу сусвету,

   I Яго Сыну, нашаму Пану!

   Духу, каторы нас асвячае,   

   Хай будзе хвала вечная. Амэн.

 

243. Гэта ёсць дзень

 

Гэта ёсць дзень (2х), які даў нам Пан (2х).

Радуйцеся (2х), весяліцеся ў ім (2х).

Гэта ёсць дзень які даў нам Пан.

Радуйцеся, весяліцеся ў ім.

Гэта ёсць дзень (2х), які даў нам Пан.

 

244. Мая душа ў Богу

 

Мая душа ў Богу мае спакой,

У Ім адным спакой.

Так, Ён адзіны любіць мяне верна,

У Ім адным спакой.

 

245. O, adoramus

O, Adoramus te Domine.

 

246. In manus tuas, Pater

In manus tuas, Pater, commendo spiritum meum,

 

247. Ты не бойся

 

1. Ты не бойся, блізка ёсць Бог, і што аддзеліць цябе ад Бога?

2. Ты не бойся, Бог ёсць з табой. Ці табе мала Божай любові?

3. З намі будзь, маліся, чувай; будзь чуйны сэрцам, Богу даверся

4. Бог ёсць тут, Ён ёсць паміж нас. Ён чуе просьбу, што ў тваім сэрцы.

 

248. Laudate pueri

 Laudate pueri Dominum. Laudate nomen Domini.

 

249. О Езу наш

О, Езу наш, свяці нам у цемры,

Выратуй нашыя душы ад грахоў.

О, Езу наш, свяці нам у цемры,

Сэрцы прагнуць любові Тваёй.

 

Hosted by uCoz