СТАЛЫЯ  ЧАСТКІ  ІМШЫ

 

167. Kyrie

 

Пане змілуйся, Пане змілуйся над намі, Пане змілуйся.                         

Хрыстэ змілуйся, Хрыстэ змілуйся над намі,

Хрыстэ змілуйся. Пане змілуйся, Пане змілуйся над намі, Пане змілуйся.

 

168. Gloria

 

Ref: Gloria in exelsis Deo! Gloria. Gloria. Gloria.

Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кланяемся Табе, праслаўляем Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа, Ойча Ўсемагутны, Пане Сыне Адзінародны, Езу Хрыстэ, Езу Хрыстэ, Езу Хрыстэ, Gloria…

Пане Божа, Баранку Божы, Сыне Айца, Які бярэш на Сябе грахі свету, змілуйся над намі, Які бярэш на Сябе грахі свету, прымі маленне нашае, Які сядзіш праваруч Айца, змілуйся над намі. Бо толькі Ты святы, толькі Ты – наш Пан, толькі Ты Найвышэйшы, Езу Хрыстэ, з Духам Святым у хвале Бога Айца.

Амэн. Амэн. Gloria…

 

169. Sanctus

 

Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны, неба і зямля поўныя Хвалы Тваёй. /Гасанна, гасанна, гасанна на вышынях. х2/

Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана. /Гасанна,  гасанна, гасанна на вышынях. х2/

 

170. Agnus Dei

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе свету грахі,

Змілуйся над намі, о змілуйся.

Баранку Божы, які бярэш на сябе свету грахі,

Змілуйся над намі, о змілуйся.

Баранку Божы, які бярэш на сябе свету грахі,

Дай нам супакой. О, дай нам супакой.

 

171. Аднаві маю надзею

 

Аднаві маю надзею,                       

Запалі ўва мне любоў.

Пане, дай жывую веру,

Каб ёй жыць слуга мог Твой.

Рэф.: Я знаю – Ты любіш мяне,

Я знаю – Ты чуеш мяне;

Мой Езу, з’яднайся са мной,

Жыві ўва мне. (х2)

Адпусці мае правіны і прабач мае грахі.

Пане добры і цярплівы, не пагардзь слугой Тваім.

Акажы мне міласэрнасць, наталі Сваім жыццём.

Захапляе Твая вернасць, Пане мой і дружа мой.

 

172. АЛЛЕЛЮЯ

 

Аллелюя, аллелюя! Амэн, амэн, аллелюя! (х2)

Езус – зла пераможца! Ён – Бог і Пан наш! (х2)

Езус – зла пераможца! Ён – Бог і Пан! Амэн, амэн, аллелюя!

Спявай Яму песню! Ён – Бог і Пан!..

Святкуй усім сэрцам!

 

173. АЛЛЕЛЮЯ...

 

Аллелюя, аллелюя, аллелюя, Аллелюя! (х 2)

Хваліце з неба нашага Пана,                                

Хваліце на вышынях нябесных!

Хваліце Пана, Яго анёлы,

Яго хваліце, войскі Ягоныя!

Хваліце Пана, сонца і месяц,

Хваліце Пана, ясныя зоры!

Хваліце Пана, вы, усе нябёсы,

І вы, усе воды, што пад нябёсамі!

Кожны хай хваліць Імя святое,

Бо Пана слова ўсё сатварыла!

Ўзвышана толькі Панскае Імя,

Хвала Ягоная будзе на вякі!

Свайму народу Бог дае сілы,

І паслухмяных з пылу ўзнімае.

Пан ёсць Бог блізкі для Ізраэля,

Хваляць Яго выбранцы Ягоныя.

Будзь хвала Богу, Творцу сусвету,

І Яго Сыну, нашаму Пану!

Духу, каторы нас асвячае,

Хай будзе хвала вечная. Амэн.

 

174. АМЭН, АМЭН, БОГ ЛЮБОЎЮ ЁСЦЬ

 

Амэн, амэн, Бог любоўю ёсць, маё сэрца запаліў сабою.

Амэн, амэн, Езус – Пан мой, напаўняе Дух Яго мяне.

Ён Айца ўславіў на Святым Крыжы,

Пан зямлі і неба праслаўленне.

Беззаганны Ягнятка, хваліць хачу Цябе,

І навек жыццё знайсці ў Табе.

 

175. Блаславёны Пан

 

Блаславёны Пан, хвалю Яго Імя.

Блаславёны Пан, даў мне святло жыцця.

Блізка, блізка ля мяне

Блізка, блізка ля мяне, Ты Пане,

Блізка, блізка чую подых Твой.

Ты прыходзіш, дакранаешся мяне,

Ласкай прабачэння корміш Ты душу маю.

 

176.. Бог Ёсць любоЎ

 

Бог ёсць любоў, майце адвагу жыць для любові. 

Бог ёсць любоў, будзьце мужнымі.   

   

177. БОГ ПАТРАБУЕ ЦЯБЕ

 

 Бог патрабуе цябе, вельмі моцна патрабуе цябе. (х2)

Патрабуе цябе мацней, чым неба,

Патрабуе цябе мацней, чым зямлю,

Патрабуе цябе мацней, чым мора,

Патрабуе Бог.

 

178. БОГА ВЕЧНАГА ПРАСЛАЎЛЯЮЦЬ

 

Бога вечнага праслаўляюць вусны мае, голас гучна спявае: Амэн! (х2)    Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Амэн! (х2)

 

179. Бога хвалІць хаЧу

 

Рэфрэн: Бога хваліць хачу і праслаўляць навекі.  

       Толькі Яму спяваю песнь хвалы.         

Божую славу буду абвяшчаць заўсёды.            

Ён сэрцу супакой дае.                         

Богу слава! Айцу заўсёды слава!

І Хрысту пашана, моц!                                                    

У Святым Духу - веліч і падзяка

Богу ў Тройцы магутнасць

 

180. Буду Бога праслаЎлЯць

 

Буду Бога праслаўляць,

Бо Ён – Стварыцель усёй зямлі.

Гасанна, гасанна – Езус, Ты мой Пан(х2),  Амэн!

Маё збаўленне.

 

181. ВАЛАДАР, ЕЗУ

 

Валадар, Езу, у жыцці маім,

Як мой Пан, ува мне Ты жыві.

Царства хай Тваё ўва мне жыве,

Табе служыць хачу, Валадару мой!

 

182. ВЯДЗІ  МЯНЕ,  БОЖА

 

Вядзі мяне, Божа (x2),  праз цемру і вецер (x2),

Туды, дзе ўбачу (x2) збаўлення святло  (x2).

Рэфрэн: Божа, к Табе іду, Божа, Цябе шукаю.

Божа – душы святло, узношу мой голас да Цябе.

Мой Бог – Пастыр Добры (x2),  мяне не пакіне  (x2),

З  любоўю прытуліць  (x2)  да Сэрца свайго.  (x2)

У цемры даліны  (x2) я не заблукаю - (x2)

Вядзе мяне Бог мой  (x2), надзея мая.  (x2)

 

183. ГАСАННА УСЕМАГУТНАМУ!

 

Гасанна, гасанна, гасанна Ўсемагутнаму!  (x2)

Хай жа сэрца маё (аллелюя!) славіць Імя Тваё, (аллелюя!)

Славіць ласку і моц Тваю! Гасанна Ўсемагутнаму!

1.                      Gloria, gloria, на вышынях gloria! (x2)

2.                      Са мною, са мною спявайце песню гожую. (x2)

3.                      Спявай жа, спявай жа, скачы, мой браце, як Давід. (x2)

4.                      Мы скачам, мы скачам усе на хвалу Божую. (x2)

 

184. ГЛЯДЗІ, ЯКУЮ ЛЮБОЎ HAM ДАЎ

 

Глядзі, якую любоў нам даў Айцец Нябесны наш, (x2)

Каб маглі быць дзяцьмі Ягонымі. (x 2)

 

185. ДАЙ ДУХА

 

Дай Духа  любові, увайдзі ў жыццё маё! (х2)

І буду я хваліць усім сэрцам Цябе,

І буду я хваліць усім розумам Цябе,

І буду я хваліць душою Цябе,

О, Пане мой!

І буду я шукаць..

І буду я любіць.

І буду я хваліць... шукаць... любіць...

 

186. Дакраніся да маіх вачэй

 

Дакраніся да маіх вачэй - і ўбачу,

Дакраніся маіх вуснаў -  і прамоўлю праслаўленне.

Дакраніся майго сэрца і ачысці.

Хай Твой Дух Святы напаўняе мяне.

 

187. Дзе людзІ еднасць маюць

 

  1. Дзе людзі еднасць маюць,

Дзе крыўды знікаюць,

Дзе хвала льецца ракой.

Рэфрэн: Там сустракаецца неба з зямлёй,

Там валадарыць супакой.  (х2)

2. Са злом дзе парываюць,

Душою саграваюць,

Дзе хвала льецца ракой.

3. Дзе радасна спяваюць,

Любоўю адараюць,

Дзе хвала льецца ракой.

 

188. Дух Святы, прыйдзі

 

Рэфрэн: Дух Святы, прыйдзі! Дух Святы, прыйдзі!

Хай адбудзецца цуд перамянення сэрц.               

Дай мне моц Тваю, каб я стаўся слабым.                          

Дай мне моц Тваю, каб стаўся пакорным.                         

Мудрасць дай Тваю, каб я стаўся простым.                  

Багацце дай Тваё, каб стаўся ўбогім.                     

Радасць дай Тваю, каб я мог быць ціхім.

Дай справядлівасць Тваю, каб я больш не спрачаўся.

Слова дай Тваё, каб мог замоўкнуць.

Дай жыццё Тваё, каб мог памерці.

 

189. eзу, дай сілы

 

Езу, дай сілы, вядзі да Айца мяне.(х2)

Каб акунуўся я у Яго крыніцы.

Амэн.   Амэн.

 

190. Езу, ты ёсць святлом

 

Езу, Tы ёсць святлом для свету,

Сярод цемры ўсялякай свеціш.

Асвяці нас Тваёю праўдай,

Дай пазнаць моц Тваёй любові.

Асвяці мяне, асвяці мяне.

Рэфрэн: Хрыстэ, свяці, славай Божай зямлю напоўні.

Духу, гары ў сэрцах Божым агнём.

Струмень, плыві, ласкі Божай на ўсе народы.

Слова спашлі, хай жа стане святло.

Адчуваю Тваю прысутнасць,

Цемра перад Табой знікае.

Кроў Твая душу абмывае,

Дух Святы сэрца напаўняе.

Асвяці мяне, асвяці мяне.

Тваю веліч я адчуваю,

Радасць твар мне раз’ясняе.

Дай мне моц жыць паводле Духа,

Сведчыць аб Табе перад светам.

Асвяці мяне, асвяці мяне.

 

 

191. Езус вызваліў мяне

 

Езус вызваліў мяне,                                

Я жыву ў святле, цемры ўжо няма. (х2) 

Адкупіў мяне, злітаваўся нада мною,     

Ачысціў  (х2) мяне.    

           

192. ЕЗУС HAM ДАЕ ЗБАЎЛЕННЕ

 

Езус нам дае збаўленне, Езус нам дае спакой.

Да Яго шлем свае маленні, Езуса славіць голас мой.

Рэфрэн: Езус — моц мая, мая песня і збаўленне,

Вечны Валадар, Ўсемагутны Пан мой.

Ў Ім я адшукаў, чаго прагнула сумленне,

Мне руку падаў, шлях да неба паказаў.

Езус – наша вызваленне, смерць Яго адкупіла нас.

Кроў Яго – наша ачышчэнне, Езуса славім ў кожны час.

 

193. ЖЫВЕ ЕЗУС!

 

Жыве  Езус! Хай будзе ўзвялічаны,

Ушанаваны Бог – маё збаўленне! (х2)

Буду праслаўляць Божае Імя,

Народам абвяшчаць Яго хвалу.

Калісьці ўбачу,

Калісьці ўбачу, Пане, я Цябе,         

Тварам у твар спаткаюся з Табой,  

І заспяваю песнь хвалы Табе,       

Якую хочаш з вуснаў маіх чуць.    

Гасанна!  Аллелюя!               

Буду жыць з Табой заўсёды я        

Там,  дзе месца мне падрыхтаваў

Па зялёных далінах вечнасці          

Пайду з Табой разам, Пане мой.    

 

194. любоў

 

Слёзы з твару майго выціраеш, мой Езу.                    

Словы зноў да мяне прамаўляеш праз сэрца.

Позірк Твой я з крыжа не забуду ніколі.

Божа, колькі Табе прычыняю я болю!

Рэфрэн: Бо любоў -  большая, чым крыж,      

Большая, чым смерць,                            

Большая, чым грэх,                                

Чым мой боль.                                        

Я прашу: супакой мяне,               

Агарні мяне,                                            

Не пакінь мяне, Езу мой!           

Шлях свой, поўны ўпадкаў, Табе я адкрыю,

Веру, зможаш Ты змыць іх Сваёю крывёю.

Цяжка будзе ісці мне ўслед за Табою,

Дай мне ўдосталь напіцца любоўю Тваёю.

 

195. ЛЮБОЎ ТВАЯ

 

Любоў Твая   найвышэй за горы ўсе,

Ласка без межаў Твая ад неба ды увысь.

Любоў Твая — гэта акіян ды без дна,

Ласка без межаў Твая спадае на мяне.

 

196. Малюся за цябе, Беларусь

 

Малюся за цябе, Беларусь,

За тваіх дачок і сыноў,

Каб была паміж намі любоў,

Я малюся да Бога і прашу:

Хай прыйдзе да цябе

Божае Слова, хай сыйдзе на цябе

Божая радасць, і ўвайдзе ў нашыя сэрцы

Да Бога любоў і да брата

Хрыстова любоў.

І хоць цяжкія дні існуюць,

І шмат злога ёсць між людзмі,

Божа, край наш, прашу, не пакінь,

Захавай ад няшчасця і граху.

 

197.  МОЙ БОГ — ПАСТЫР ДОБРЫ

 

Мой  Бог – Пастыр добры, мне ўсяго даволі.       

На нівах зялёных пасвіць Ён 

Да водаў свежых мяне водзіць. 

 

198.  Найсвяцейшае імя

 

Найсвяцейшае імя: Езус, Езус, Езус.

Маю ў сэрцы я, таму хачу

Сілай Духа хваліць Цябе.  (х2)

Няма ў іншым збаўлення, толькі верыць у праўду,

Пра Божага Сына, (1. бо Ён збавіў свет)  (2. Езус збавіў свет).

 

199. НАШАМУ БОГУ ПЕСНІ ГРАЙЦЕ

 

Нашаму Богу песні грайце, моц Яго і веліч праслаўляйце! (х2)

Аллелюя, аллелюя, аллелюя, аллелюя! (х2)

 

200. Не бойцеся жыць для любові

 

Не бойцеся жыць для любові - для той любові варта жыць

 

 

Hosted by uCoz