132. СПЕЎ НА ХРОСТ

 

     1. Што абяцаў я ў час хрышчэння/ шчыра ўсё прымаю: /годна спаўняць Бога настаўленнi,/ у еднасцi быць жадаю. / Богу падзяку ўзнясём, / клiча Ён нас у Божы Дом, / з Iм быць заўсёды прагну. 

     1. Ворага злога, яго загады / я абяцаў адрынуць. / Гнеў i гардыня – раскошы ўлады,/ трэба цяжар той скiнуць!/ Я пазбягаю спраў лiхiх, / бо страх i мукi толькi ў iх, / клiчуць да вечнай смерцi.

     2. Я давяраюся Пану Богу, / буду з грахом змагацца. / Ойча, ратуй нас ад спраў лiхога, / дай нам святымi стацца. / Быць ля Цябе дай Валадар, / Ты мой адзiны скарб i дар. / Тут, на зямлi i ў небе!

 

133. ДАЙ, ДОБРЫ БОЖА

 

     1 Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць. / Тваёю ласкай захавай ад грэху. / К Табе ўздыхае маё сэрца плачыць. / Дай у Тваёй сiле мне знайсцi пацеху.

     2. Ты свет уладзiў на людзскую службу / – такi карысны i такi прыгожы,/ Каб мы ўвайшоўшы з гэтым светам у дружбу, / Цябе хвалiлi, найлепшы наш Божа.

     3. Табе малюся, Божа мiласцiвы, / дай мне ўбачыць свет твой найяснейшы – / Цябе самога i ўсе ў небе дзiвы / на векi вечны, Божа наймiлейшы!

     4. Тваёю моцай i я моцны стану. / Айца i Сына i Святога Духа / Тройцу адзiну, калi ў неба гляну, / хвалiцi буду Стварыцеля Бога.

     5.Б удзь хвала Богу ў Тройцы ўсемагутнай / i жыватворчай, вечнай назаўсёды, / i непадзельнай, i адзiнасутнай, / у Божай моцы знак любовi, згоды.

 

134. БЛIЗКА ЁСЦЬ ПАН

 

Блiзка ёсць Пан, чакай Яго. Блiзка ёсць Пан – жыцця святло!

 

135. ТЫ НЕ БОЙСЯ

 

 Ты не бойся, блiзка ёсць Бог, i што аддзелiць цябе ад Бога?

Ты не бойся, Бог ёсць з табой. Цi табе мала Божай любовi?

З намi будзь, малiся, чувай; будзь чуйны сэрцам, Богу даверся.

Бог ёсць тут, Ён ёсць памiж нас. Ён чуе просьбу, што ў тваiм сэрцы.

 

136. ДЗЯКУЕМ ТАБЕ, БОЖА НАШ

 

Дзякуем Табе, Божа наш, бо  Ты ёсць добры. Дзякуем Табе, Пане, Аллелюя!

Дзякуем Табе, Езу, за Тваю любоў святую. Дзякуем Табе, Пане, Аллелюя!

Дзякуем Табе, Дух святы, за святло i суцяшэнне. Дзякуем Табе, Пане, Аллелюя!

 

137. МАЯ ДУША ў БОГУ

 

        Мая душа ў Богу мае спакой, у Iм адным – спакой . Так, Ён адзiны любiць мяне верна, у Iм адным – спакой.

 

138. О ЕЗУ НАШ

 

         О Езу наш, свяцi нам у цемры, выратуй нашыя душы ад грахоў. О Езу наш, свяцi нам у цемры, сэрцы прагнуць любовi тваёй.

 

139. МАРЫЯ, НАДЗЕЯ НАША.

 

      Марыя, надзея наша! Марыя, надзея наша! Лiтасцiвай будзь да нас, Мацi, падтрымай нас!

 

140. МАРЫЯ, ТЫ НАДЗЕЯ

 

     Марыя, ты надзея, у малiтве нам успамога, ты нас беражы, Матуля спакою.

 

141. МАРЫЯ, ПРЫГОЖА ПАННА

 

     Марыя, прыгожа Панна, Мацi Збаўцы i наша Мацi. Ты нам дапамажы, ад лiхоццяў нас беражы.

 

142. БУДЗЬ ПОБАЧ З НАМI, ПАНЕ

 

     Будзь побач з намi, пане, бо дзень ужо мiнае. Будзь побач з намi, Пане, бо цемра ўсё ахiнае.

 

143. БОГ ЁСЦЬ ЛЮБОў

 

     Бог ёсць любоў, майце адвагу жыць для любовi. Бог ёсць любоў, будзьце мужнымi.

 

144. НЯ БОЙЦЕСЯ ЖЫЦЬ ДЛЯ ЛЮБОВI.

 

     Ня бойцеся жыць для любовi, для той любовi  варта жыць.

 

145. ТЫ АГАРНI НАС.

 

     Ты агарнi нас, Дух Божае любовi што з сэрца Езуса, Езуса, Езуса!

 

146. ВОДЫ ЯРДАНУ

 

     Воды Ярдану, радуйцеся! Наш Збавiцель прыходзiць. Воды жыцця – Крынiца ў пустынi.

 

147. ХАЙ СЦЕРАЖЭ

 

     Хай сцеражэ мяне Твая святая Кроў, хай беражэ мяне Тваё святое Цела.

Езу Хрыстэ, будзь са мной, Езу Хрыстэ, вядзi мяне.

 

148. ЗРАЗУМЕЦЬ НЯЗДОЛЬНЫ ПАНА

 

     Зразумець няздольны Пана, усё ж люблю яго аддана больш за ўсе стварэннi  свету, бо Ён ласкай ззяе светлай.

 

149. ПАНЕ, СВОЙ ТВАР МНЕ ПАКАЖЫ

 

     Пане, свой твар мне пакажы, дай мне пачуць голас Твой. Салодкi голас Твой i твар Найяснейшы, Пане, Свой твар мне пакажы.

 

150. БЛАСЛАЎЛЯЙЦЕ ПАНА

 

      1. Бласлауляйце Пана, усе яго стварэннi, якiя б не квiтнелi без ахвяры, бласлаўляйце Пана.

      2. Бласлаўляйце Пана, жаль i слёзы, мая слабасць i прынiжэнне, бласлаўляйце Пана.

     3. Бласлаўляйце Пана, усе мае раны, бо Дух Святы вас аздарауляе, бласлаўляйце Пана.

     4. Бласлаўляйце Пана, усе мае хваробы, тыя, што хаваю па бяссоннай ночы, бласлаўляйце Пана.

     5. Бласлаўляйце Пана, бо Яму давяраю, ласкаю Сваёю Ён мяне збаўляе. Бласлаўляйце Пана.

 

151. О, БОЖА МОЙ

 

      О, Божа мой, Цябе шукаю, i прагне Цябе мая душа. Маё цела па Табе тужыць, як зямля, што прагне вады.

 

152. ТВАЁ СВЯТЛО

 

 

     Тваё святло цемру раз`ясняе. Жыццё з Табою смерць перамагае. Табе верым, Мiласэрны, Езу, Збаўца наш.

 

153. СЛАВУ ПАНА АБВЯШЧАЙЦЕ

     Славу пана, мае вусны, абвяшчайце! Хай Iмя Яго святое праслаўляе кожны навекi.

 

154. ВЫСЛУХАЙ, БОЖА

 

     Выслухай, Божа, маю малiтву, не адвярнiся ад маёй просьбы. Ты на мяне зiрнi, ласкаю ахiнi i пачуй мяне.

 

155. АДКРЫЙ СВАЁ СЭРЦА

 

     Адкрый сваё сэрца на Святога Духа i Ён павядзе за сабою.

 

156. ТОЙ, ЯКI СЛОВАМ

 

     Рэфрэн: Той, якi словам стварыў нябёсы, Ён свайго Сына нам дае.

     1. Велiчае душа мая Пана, i ўзрадаваўся дух мой у Богу, маiм Збаўцы.

     2. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугi, цяпер бласлаўляць мяне будуць усе пакаленнi.

     3. Бо вялiкае ўчынiу мне Усемагутны, а  iмя Яго святое. I мiласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымi хо Яго баiцца.

     4. Паказаў моц сваёй правiцы, рассеяў тых, хто пыхлiвы сэрцам. Скiнуў магутных з трону, а ўзвысiў пакорных.

     5. Дабром галодных насыцiў, а багатых нi з чым адправiў. Прыняў свайго слугу Iзраэля, памятаючы пра сваю мiласэрнасць

     6. Як абяцаў айцам нашым, Абрагаму i яго патомству

навекi. Хвала Айцу i Сыну, i Духу Святому,  Як было  спрадвеку, цяпер i заўсёды, i на вякi вечныя. Амэн.

 

157. АСВЯЦI АГОНЬ НАС

 

Асвяцi агонь нас, распалi, Агонь нас, умацуй, Агонь, нас, у веры злучы нас.

 

158. ВIТАЙ, ПАЖЫТКУ

 

Вiтай, пажытку, у якiм укрыты зямлi i неба велiчны Стварыцель. Вiтай Напою, што дум нашых здольны прагу спатолiць.

Вiтай, крынiца дабрынi магутнай. Сам Бог сусвету ў табе прысутны. Ты для ўсiх верных – знак мудрасцi Божай вечнай, прыгожай.

Вiтай, о Манна, што з нябёс спадае i смак раскошны ў сэрцах учыняе.  Людзi, прыйдзiце, адчуйце смак гэты – лепшы ў свеце.

Вiтай, о дрэва з велiчнага раю. Плод з цябе поўны сокаў жыццядайных. Хто плод скаштуе, той смерцi так блiзкай не забаiцца.

Вiтай, адзiна нашых сэрцаў радасць, для бедных душаў дзiўная ласкавасць. Сёння Цябе мае слёзы шукаюць, клiчуць узываюць.

 

159. КРОЎ I ВАДА

 

     Кроў i вада, што пралiлася з сэрца Езуса, як крынiца Мiласэрнасцi да нас, Табе давяраем.

 

160. АНЁЛЕ БОЖЫ

 

     Анёле Божы, дружа мой, ты заусёды будзь са мной. Рана, увечар, удзень i ўначы будзь ласкаў мне памагчы. Баранi ад духа злога i прывядзi да Бога.

 

161. О ПРЫЙДЗI, ПРЫЙДЗI ХУТЧЭЙ

 

 О прыйдзi, прыйдзi хутчэй, Пане мой! Наталi мяне Ты ласкай сваёй. Горкi сум аддалi, сэрцу радасць спашлi. О прыйдзi, прыйдзi хутчэй, Пане мой!

 

162. ВЕЛIЧНЫ СПРАВЫ

 

         Велiчны справы Тваёй моцы, Пане.I годная падзiву мiласэрнасць Бога.

           Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!

 

163. ЕЗУ, ДАЙ СIЛЫ

 

     Езу, дай сiлы, вядзi да Айца мяне, Езу, дай сiлы, вядзi да Айца мяне, каб акунуўся ў яго крынiцы. Амэн. Амэн.

 

164. ЕЗУ, ПРЫЙДЗI

 

     Езу, прыйдзi, дакранiся, ачысцi мяне, вылечы раны сэрца майго.

 

165. ВЫ НЕ БОЙЦЕСЯ

 

 Вы не бойцеся, Я побач з вамi. Вы не бойцеся, Я побач з вамi. Вы не бойцеся, Бог ёсць любоўю. Вы не бойцеся будзьце моцныя у веры.

Скала збаўлення для свету, Надзея наша адзiная. Мы iдзём за святлом да Цябе, нашы сэрцы ласкай аздараўляй.

Дапамажы нам пранесцi агонь любовi праз усё жыццё. У Табе наш заўсёдны прытулак. Мiласэрнасцю нас асвяцi.

Быць сведкам добрае весткi, несцi пасланне збаўлення ў свет. Вось адзнака праўдзiвае веры -  быць святлом для ўсiх i соллю зямлi.

 

166. Благаслаўленне

 

Хай цябе Пан Бог благаславіць,

Хае дае табе спакой.

Ў тваё сэрца любоў Ён увалье,

Заўсёды з табою Ён.

 

Hosted by uCoz